Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крумкач, ✂, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; груган.

|| прым. крумкачовы, ✂ і крумкачыны, ✂.

  • Сямейства крумкачовых (наз.).

крумкачаня, ✂ і крумкачанё, ✂, н.

Птушаня крумкача.

круп, ✂, м.

Вострае запаленне трахеі і гартані, якое суправаджаецца цяжкім дыханнем і задышкай.

|| прым. крупозны, ✂.

крупадзёрка, ✂, ж.

Машына для вырабу круп, а таксама невялікае прадпрыемства, дзе вырабляюць крупы.

крупеня, ✂, ж.

Крупяны суп.

крупіна, ✂, ж.

Асобнае зерне круп.

◊

  • Крупіна за крупінай ганяецца з дубінай (разм. жарт.) — пра вельмі рэдкую страву.

|| памянш. крупінка, ✂.

крупінка, ✂, ж.

  1. гл. крупіна.

  2. Дробная часцінка чаго-н.

    • К. снегу.
    • Ні крупінкі няма (перан. зусім няма).
  3. перан. Вельмі малая колькасць чаго-н.

    • Хоць бы к. надзеі.
    • Ні крупінкі праўды.

крупка, ✂, ж.

  1. зб. Здробленае ачышчанае ад шалупіння зерне пшаніцы як прамежкавы прадукт пры перапрацоўцы яе ў гатунковую муку.

  2. зб. Тое, што і крупы (у 2 знач.); крупкі.

крупнік, ✂, м.

Крупяны суп, крупеня.

крупозны, ✂.

  1. гл. круп.

  2. Аб запаленні лёгкіх: з паражэннем долі лёгкага.