Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кругагляд, ✂, м.

  1. Прастора, якую можна ахапіць позіркам.

  2. перан. Аб’ём ведаў, інтарэсаў.

    • Пашыраць свой к.

кругам, прысл.

У форме круга, утвараючы круг.

  • Стаць вакол стала к.

кругападобны, ✂.

Падобны па форме на круг.

  • Кругападобная дзялянка лесу.

|| наз. кругападобнасць, ✂.

кругасветны, ✂.

Звязаны з падарожжам, паездкай вакол зямнога шара.

  • Кругасветнае плаванне.

круглагадовы, ✂.

Які працягваецца ўвесь год.

  • К. адкорм свіней.
  • Круглагадовая работа экспедыцыі.

кругласутачны, ✂.

Які працягваецца бесперапынна на працягу сутак.

  • Кругласутачнае нагляданне.

круглатвары, ✂.

З круглым тварам.

  • К. юнак.

|| наз. круглатварасць, ✂.

круглець, ✂; незак.

  1. Станавіцца круглым (у 1 знач.), круглейшым.

    • Вочы ад здзіўлення круглеюць.
  2. Таўсцець, папраўляцца.

|| зак. акруглець, ✂ і пакруглець, ✂.

кругліна, ✂, ж. (разм.).

Акругласць формы.

круглы, ✂.

  1. Які мае форму круга.

    • К. стол.
    • К. твар (поўны).
  2. Поўны, абсалютны (разм.).

    • Круглая сірата (без маці і бацькі).
    • К. выдатнік (толькі з выдатнымі адзнакамі).
  3. Вылічаны без дробавых адзінак.

    • Круглыя лічбы.
    • Круглая сума (значная, немалая).
  4. Увесь, цэлы (са словам год, дзень, суткі).

|| памянш. кругленькі, ✂.

|| наз. круглата, ✂.