Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крупчак, ✂, м. (разм.).

Кабан, хворы на трыхінелёз.

крупчасты, ✂.

Які складаецца з крупінак, з дробных часцінак.

  • К. мёд.

крупчатка, ✂, ж.

Самы высокі гатунак пшанічнай мукі.

крупы, ✂.

  1. Прадукт харчавання з цэлых або сечаных зярнят розных культур.

    • Грэчневыя к.
    • Зварыць кашу з манных круп.
  2. перан. Снег у выглядзе невялікіх шарападобных зярнят.

|| памянш. крупкі, ✂.

|| прым. крупяны, ✂.

крупэрня, ✂, ж.

Тое, што і крупадзёрка.

крутаверць, ✂, ж. (разм.).

  1. Дрэннае надвор’е з завірухай, мяцеліцай.

    • На дварэ к.
  2. Вірлівая вада, паводка.

крутадушнік, ✂, м. (разм.).

Ілжывы, няшчыры чалавек.

крутасвет, ✂, м. (разм.).

Пранырлівы, жулікаваты чалавек.

крутня, ✂, ж.

  1. Падман, махлярства.

    • Займацца крутнёй.
  2. Справа, якая патрабуе вялікіх турбот і многіх клопатаў.

круты​1 ✂ прым.

  1. Абрывісты.

    • К бераг ракі.
  2. З рэзкім, раптоўным змяненнем напрамку.

    • Крутыя павароты на дарогах.
  3. Суровы, строгі.

    • К. характар.
    • Крутыя змены.

|| наз. крутасць, ✂ і круцізна, ✂.