Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

круча, , ж.

Круты спуск, абрыў.

кручаны, .

  1. Зроблены скручваннем.

    • Кручаная пража.
    • К. абаранак.
  2. Хворы на шаленства (пра жывёл; разм.).

    • К. сабака.
  3. перан. Заблытаны, неспакойны.

    • К. лёс.
    • Кручаная доля.
  4. Спіралепадобны, віты.

    • Кручаная лесвіца.

кручкатвор, , м. (неадабр.).

Чалавек, схільны да кручкатворства.

|| ж. кручкатворка, .

|| прым. кручкатворскі, .

кручкатворства, , н.

Канцылярская валакіта, цяганіна, бюракратычныя прыдзіркі.

кручок, , м.

  1. Металічнае прыстасаванне з загібам на адным канцы для розных мэт.

    • Дзвярны к.
    • Рыбалоўны к.
  2. Росчырк, завіток на пісьме.

    • Пісаць з кручкамі.
  3. перан. Прыдзірка, зачэпка да каго-н. (разм.).

  4. Тое, што і кручкатвор (неадабр.).

  5. Мера гарэлкі, роўная 250 г. (уст.).

|| прым. кручковы, і кручочны, .

крушня, , ж. (абл.).

Куча камення.

крушон, , м.

  1. Сумесь белага вінаграднага віна з ромам, лікёрам і каньяком, іншы раз са свежымі фруктамі.

  2. Прахаладжальны фруктовы напітак. У такую спёку шкляначка крушону выратавала б душу ад пакуты.

|| прым. крушонны, .

крушына, , ж.

Невялікае лісцевае дрэва сямейства крушынавых з чорнымі неядомымі ягадамі, а таксама слабіцельная настойка з кары гэтага дрэва.

|| прым. крушынавы, .

  • К. куст.
  • Сямейства крушынавых (наз.).

крушыннік, , м.

Зараснік крушыны.

крушэнне, , н.

  1. Няшчасны выпадак, катастрофа (поезда, судна і пад.).

    • Пацярпець к. (таксама перан.).
  2. перан. Гібель, крах.

    • К. надзей і планаў.