Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клейстар, , м.

Клей з мукі або крухмалу.

  • Зварыць к.

|| прым. клейстарны, .

клекатаць, ; незак.

  1. Ствараць клёкат, крычаць падобна некаторым птушкам.

    • На ліпе клякоча бусел.
  2. Бурліць, шумна кіпець.

    • У трубах клекатала вада.
  3. Бурна праяўляцца (пра пачуцці).

    • На душы ў яго клекаталі гнеў і абурэнне (перан.).

|| наз. клекатанне, .

кленічы, , н. (разм.).

Праклёны.

кленчыць, ; незак.

  1. Станавіцца на калені.

  2. перан. Настойліва прасіць, выпрошваць што-н.

    • К. грошай у каго-н.

|| зак. укленчыць, і выкленчыць, .

  • Укленчыць перад абразамі.
  • Выкленчыць у маці грошай.

|| наз. кленчанне, .

клептаман, , м. (спец.).

Чалавек, які хварэе на клептаманію.

|| ж. клептаманка, .

клептаманія, , ж. (спец.).

Псіхічнае захворванне, якое заключаецца ў неадольным імкненні да крадзяжу.

клерк, , м.

Канторскі служачы ў некаторых краінах.

клерыкал, , м.

Прыхільнік клерыкалізму; член клерыкальнай партыі.

клерыкалізм, , м.

Ідэалагічная і палітычная плынь, якая імкнецца ўзмацніць уплыў царквы на грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.

  • Каталіцкі к.

|| прым. клерыкальны, .

клетка1, , ж.

  1. Памяшканне з металічных або драўляных прутоў для птушак і жывёлін.

    • К. для папугаяў.
  2. Спосаб складання некаторых матэрыялаў (дроў, дошак, цэглы і пад.) у выглядзе чатырохвугольніка.

    • Скласці дошкі ў клетку.
  3. Квадрат, усякі чатырохвугольнік, начэрчаны на паверхні чаго-н.

    • Клеткі шахматнай дошкі.
    • Сшыткі ў клетку.

  • Грудная клетка — частка тулава, якая складаецца з рэбраў, грудзіны, пазванкоў і змяшчае ў сабе сэрца, лёгкія, стрававод.

|| памянш. клетачка, .

|| прым. клетачны, .