Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клетка​2, ✂, ж.

Прасцейшая адзінка будовы жывога арганізма, якая складаецца з ядра, пратаплазмы і абалонкі.

  • Нервовая к.

|| памянш. клетачка, ✂.

|| прым. клетачны, ✂.

  • Клетачнае ядро.

клець, ✂, ж.

  1. Традыцыйная сялянская будыніна для захавання збажыны, маёмасці; свіран.

  2. Шахтавы ліфт.

  3. Асноўная частка пракатнага стана.

клешч, ✂, м.

Невялікая членістаногая жывёліна атрада павукападобных.

|| прым. клешчавы, ✂.

клешчавіна, ✂, ж.

Маслінавая расліна сямейства малачаевых.

|| прым. клешчавінны, ✂.

клешчы, ✂.

  1. Металічныя шчыпцы.

    • Кавальскія к.
  2. Драўляная частка хамута, якая складаецца з дзвюх кляшчын.

  3. У ваеннай справе — акружэнне ворага з двух бакоў.

    • Узяць у к.

клешчына, ✂, ж.

Адна з дзвюх драўляных частак хамута, якія сцягваюцца пад шыяй каня супоняй.

клёк, ✂, м. (разм.).

  1. Розум, развага.

    • У гэтага чалавека к. ёсць.
  2. Жыццёвая сіла; сокі.

    • Нельга ж цягнуць з чалавека апошні к.

◊

  • Не мець клёку ў галаве (разм. пагард.) — пра чалавека, у якога няма розуму.

клёкат, ✂, м.

  1. Перарывістыя крыкі, характэрныя для некаторых птушак.

    • К. бусла.
  2. Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, бульканні вадкасцей.

    • К. вады ў трубах.

клён, ✂, м.

  1. Дрэва сямейства кляновых з шырокімі, у большасці відаў фігурнымі лістамі.

  2. Драўніна гэтай расліны.

    • Начоўкі з клёну.

|| памянш. клёнік, ✂.

|| прым. кляновы, ✂.

клённік, ✂, м., зб.

Зараснік клёну; кляновы лес.