Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кітаістыка, ✂, ж.

Сукупнасць навук аб кітайскай культуры, гісторыі, літаратуры, мове.

кітайцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кітая.

|| ж. кітаянка, ✂.

|| прым. кітайскі, ✂.

кіталоўны, ✂.

Тое, што і кітабойны.

кіў, ✂, м. (разм.).

Тое, што і ківок.

  • Не баішся ківа, пабаішся кія (прымаўка).

кіцель, ✂, м.

Форменная аднабортная куртка са стаячым каўняром.

|| прым. кіцельны, ✂.

кічка, ✂, ж.

Даўнейшы святочны галаўны ўбор замужняй жанчыны.

кішачнадыхальныя, ✂.

Клас марскіх жывёл з чэрвепадобным целам; распаўсюджаны ў цёплых морах, жывуць на дне, харчуюцца расліннымі і жывёльнымі астанкамі.

кішачнаполасцевыя, ✂.

Назва аднаго з найбольш прымітыўных тыпаў мнагаклетачных жывёлін, у якіх поласць выконвае функцыі кішэчніка (медузы, паліпы і інш.)

кішка, ✂, ж.

  1. Эластычная трубка — частка органаў стрававання ў чалавека, жывёлін.

    • Тонкая к.
  2. Гумавая або брызентавая трубка для падачы вады (разм.).

    • Пажарная к.

◊

  • Кішка тонка (тонкая) у каго (разм.) — не хапае сіл, сродкаў і пад., каб зрабіць што-н.

  • Кішкі марш іграюць (разм. жарт.) — пра моцнае адчуванне голаду.

|| прым. кішачны, ✂.

кішлак, ✂, м.

Паселішча вясковага тыпу ў Сярэдняй Азіі.

|| прым. кішлачны, ✂.