Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кіслінка, , ж.:

  • з кіслінкай (разм.) — з кіславатым прысмакам.

    • Слівы з кіслінкай.

кісліца, , ж.

Травяністая расліна з белымі кветкамі, у лісцях якой знаходзіцца шчаўевая кіслата.

|| прым. кіслічны, .

кісліць, ; незак.

Рабіць кіслым.

  • К. боршч.

кіслотнасць, , ж.

Ступень змяшчэння кіслаты ў чым-н.

  • К. глебы.
  • Павышаная к. страўнікавага соку.

кіслы, .

  1. Які мае своеасаблівы востры смак (лімона, журавін).

    • К. яблык.
    • К. сок.
    • К. боршч (боршч з дабаўленнем кіслаты).
  2. Які закіс у выніку браджэння, прыгатаваны квашаннем.

    • Кіслае малако.
    • Кіслая капуста (квашаная).
  3. перан. Які выражае незадаволенасць; паніклы (разм.).

    • К. настрой.
    • К. выраз твару.
  4. Які змяшчае кіслату (у 2 знач.; спец.).

    • Кіслая глеба.

|| наз. кіслата, .

кісляк, , м. (разм. пагард.).

Тое, што і кісляціна (у 2 знач.).

кісляціна, , ж. (разм.).

  1. Што-н. вельмі кіслае.

    • Не сліва, а к.
  2. перан. Вялы, нудны чалавек.

кіснуць, ; незак.

  1. Рабіцца кіслым ад браджэння.

    • Смятана кісне ў цёплым месцы.
  2. перан. Быць паніклым, вялым (разм.).

    • Не к. трэба, а сур’ёзна займацца чым-н. цікавым.

|| зак. пракіснуць, .

кіста, , ж.

Полая пухліна, напоўненая звычайна вадкасцю.

|| прым. кістозны, .

кісцень, , м.

Даўнейшая зброя ў выглядзе кароткай палкі, на адным канцы якой падвешваўся металічны шар ці іншы цяжар для нанясення ўдараў, а на другім была пятля для надзявання на руку.

  • Разбойнік з кісцянём.