Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кіраўніцтва, ✂, н.

  1. гл. кіраваць.

  2. Падраздзяленне якой-н. установы, буйная адміністрацыйная адзінка.

    • К. справамі Кабінета Міністраў.
  3. зб. Кіраўнікі.

    • Змяніць кіраўніцтва.

|| прым. кіраўніцкі, ✂ і кіраўнічы, ✂.

кіргізы, ✂, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае карэннае насельніцтва Кіргізіі.

|| ж. кіргізка, ✂.

|| прым. кіргізскі, ✂.

кірза, ✂, ж.

Заменнік скуры: насычаная спецыяльным саставам тканіна з кручаных нітак.

|| прым. кірзавы, ✂.

  • Кірзавыя боты.

кірка, ✂, ж.

Ручная прылада — прадаўгаваты, завостраны з двух канцоў малаток для драблення цвёрдай пароды або лёду.

|| прым. кіркавы, ✂.

кірмаш, ✂, м.

  1. Вялікі продаж тавару, які праводзіцца ў пэўную пару года ў вызначаным месцы і часта звязаны з выстаўкай.

    • Вясенні Лейпцыгскі к.
  2. перан. Шумнае, ажыўленае зборышча людзей (разм.).

|| прым. кірмашовы, ✂.

кірмашовец, ✂, м.

Удзельнік кірмашу.

кірпа, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

  1. Пра кароткі і задраны ўгору нос.

  2. Курносы чалавек.

    • Гэты к. любіць задзірацца.

кірпаносы, ✂.

З кароткім і задраным носам.

  • Кірпаносая дзяўчынка.

|| наз. кірпаносасць, ✂.

кірпаты, ✂.

  1. Кароткі і задраны ўгору (пра нос).

  2. Тое, што і кірпаносы.

|| наз. кірпатасць, ✂.

кірунак, ✂, м.

  1. Узяты напрамак куды-н.

    • Эшалон узяў к. на Усход.
  2. перан., чаго або які. Шлях развіцця, накіраванасць якога-н. дзеяння, з’явы і пад.

    • К. ваеннай палітыкі.
    • Гаворка ішла ў розных кірунках.
  3. Грамадская, навуковая, літаратурная і пад. плынь; групоўка, школа.

    • Літаратурныя кірункі.