Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кіруючы, ✂.

  1. Такі, якому належыць кіраўніцтва (у 1 знач.), які кіруе, дае прынцыповыя ўказанні.

    • К. цэнтр.
  2. Такі, якім трэба кіравацца.

    • Кіруючыя ўказанні.

кірха, ✂, ж.

Лютэранская царква.

кірыліца, ✂, ж.

Адна з дзвюх стараславянскіх азбук, якая лягла ў аснову рускага, беларускага, украінскага і іншых алфавітаў.

  • К. і глаголіца.

|| прым. кірыліцкі, ✂, кірылічны, ✂ і кірылаўскі, ✂.

кіса, ✂, ж. (разм.).

Ласкальная назва кошкі.

|| памянш. кіска, ✂.

кісель, ✂, м.

Студзяністая вадкая страва.

  • Аўсяны к.
  • Дзесятая вада на кісялі (пра вельмі далёкага родзіча; разм. жарт.).

|| прым. кісельны, ✂.

кісет, ✂, м.

Маленькі мяшочак для табакі, які зацягваецца шнурком.

|| прым. кісетны, ✂.

кісламалочны, ✂.

Пра прадукты: прыгатаваны з малака (са смятанкі, сыроваткі) шляхам сквашвання.

  • К. сыр.

кісларод, ✂, м.

Хімічны элемент, газ, які ўваходзіць у склад паветра і неабходны для дыхання і гарэння.

|| прым. кіслародны, ✂.

  • Кіслароднае галаданне (востры недахоп кіслароду ў арганізме; спец.).

кіслата, ✂, ж.

Хімічнае злучэнне, якое ўтрымлівае вадарод, здольны замяшчацца металам пры ўтварэнні солей і які афарбоўвае лакмусавую паперу ў чырвоны колер.

  • Азотная к.
  • Саляная к.

|| прым. кіслотны, ✂.

кісла-салодкі, ✂.

Які мае адначасова і кіславаты і саладкаваты смак.

  • К. яблык.