Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кветка...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да кветак (у 2 знач.), напр. кветкавод, кветкаводства, кветкаводчы.

кветкавод, ✂, м.

Спецыяліст па кветкаводству.

кветкаводства, ✂, н.

Вырошчванне кветак як галіна садаводства.

  • Трэба развіваць к.

|| прым. кветкаводчы, ✂.

кветнік, ✂, м.

Градка, клумба або агародзік, дзе растуць кветкі.

  • К. перад вокнамі.

|| прым. кветнікавы, ✂.

квецень, ✂, ж., зб.

Кветкі (на дрэвах, раслінах, лузе і пад.); цвіценне.

  • К. садоў.

квіетызм, ✂, м. (кніжн.).

Пасіўна-сузіральныя, абыякавыя адносіны да рэчаіснасці.

|| прым. квіетычны, ✂.

квінта, ✂, ж.

  1. Пятая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж першай і пятай ступенямі.

  2. Самая высокая па тону струна некаторых струнных інструментаў.

◊

  • Павесіць нос на квінту (разм. жарт.) — зажурыцца, засумаваць.

квінтэсенцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Аснова, сутнасць чаго-н.

  • К. апавядання.
  • К. падзеі.

квінтэт, ✂, м.

  1. Музычны твор для пяці выканаўцаў з самастойнымі партыямі для кожнага.

    • К. Р.Шумана.
  2. Ансамбль з пяці выканаўцаў такога твора.

    • К. цымбалістаў.

|| прым. квінтэтны, ✂.

квіт, ✂, м. (разм.).

Квітанцыя.

  • Паштовы к.

|| прым. квітовы, ✂.