Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

квасаварня, ✂, ж.

Прадпрыемства, дзе вараць і рыхтуюць квас.

квасіць, ✂; незак.

Даводзіць да стану браджэння,; акісляць.

  • К. капусту.

|| зак. заквасіць, ✂.

|| наз. квашанне, ✂.

квасок, ✂, м.

  1. гл. квас.

  2. з кваском (разм.) — кіславаты на смак.

    • Яблыкі з кваском.

кватараваць, ✂; незак. (разм.).

  1. Часова жыць у каго-н., наймаючы кватэру.

  2. Размяшчацца на пастой (пра войска).

кватарант, ✂, м.

Тое, што кватэранаймальнік.

|| ж. кватарантка, ✂.

|| прым. кватаранцкі, ✂.

кватар’ер, ✂, м.

Ваеннаслужачы, якога пры пераводзе часці пасылаюць уперад для падрыхтоўкі месца і раскватаравання яе.

|| прым. кватар’ерскі, ✂.

кватэра, ✂, ж.

  1. Асобнае жылое памяшканне ў доме з кухняй, пярэдняй і пад.

    • Трохпакаёвая к.
  2. Памяшканне, якое часова наймаецца ў каго-н. для жылля.

    • Жыць на прыватнай кватэры.
  3. Месца размяшчэння войск у населеным пункце.

    • Размясціцца на зімнія кватэры.
    • Галоўная к. (штаб галоўнакамандуючага; уст.).

|| памянш. кватэрка, ✂.

|| прым. кватэрны, ✂.

  • Кватэрнае размяшчэнне войск (не ў казарменных памяшканнях).

кватэранаймальнік, ✂, м.

Той, хто наймае кватэру.

|| ж. кватэранаймальніца, ✂.

кватэрка, ✂, ж.

Даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты (у 1 знач.).

|| прым. кватэркавы, ✂.

квахтаць, ✂ і квактаць, ✂, незак.

Пра курэй і самак некаторых птушак: ствараць кароткія, адрывістыя гукі.

|| наз. квахтанне, ✂ і квактанне, ✂.