Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

квадратура, , ж.

У матэматыцы: вылічэнне плошчы або паверхні фігуры.

Квадратура круга —

  1. невырашальная задача ператварэння круга ў роўнавялікі квадрат;
  2. наогул невырашальная задача.

квадрыга, , ж.

Двухколавая антычная калясніца, запрэжаная чацвёркай у адзін рад.

квадрыльён, , м.

Назва ліку ў выглядзе адзінкі з пятнаццаццю нулямі, а ў некаторых краінах — з дваццаццю нулямі.

|| прым. квадрыльённы, .

квазі...

Першая частка складаных слоў — тое, што і ілжэ... (у 1, 2 і 4 знач.), напр. квазіактыўны, квазівучоны, квазікласічны, квазімагнітны, квазінавуковы, квазіполюс, квазісапраўдны, квазіспецыяліст; квазізорка, квазіімпульс, квазічасціца.

квакаць, ; незак.

Пра лягушак: утвараць гукі, падобныя на «ква-ква».

|| аднакр. квакнуць, .

|| наз. кваканне, .

квакер, , м.

Паслядоўнік адной з пратэстанцкіх рэлігійных сектаў, якая адвяргае царкоўныя абрады (у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах).

|| прым. квакерскі, .

квакша, , ж.

Дрэвавая лягушка.

кваліфікаваны, .

  1. Які мае кваліфікацыю (у 2 знач.); вопытны.

    • К. спецыяліст.
  2. Які патрабуе спецыяльных; ведаў.

    • Кваліфікаваная праца.

|| наз. кваліфікаванасць, .

кваліфікаваць, ; зак. і незак.

  1. каго (што). Устанавіць (устанаўліваць) ступень чыёй-н. падрыхтоўкі, годнасці да якой-н. працы, дзейнасці.

    • К. спецыяліста.
  2. каго-што. Ацаніць (ацэньваць), вызначыць (-аць) якім-н. чынам.

    • Як к. такія паводзіны?

|| наз. кваліфікацыя, .

кваліфікатыўны, , ж. (кніжн.).

Якасны.

  • К. метад.

|| наз. кваліфікатыўнасць, .