Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радня, , ж.

  1. зб. Сваякі.

    • Блізкая р.
    • Сабралася ў госці ўся р.
  2. Тое, што і сваяк або сваячка (разм.).

    • Яна мне р.

радовішча, , н.

Месцанараджэнне карысных выкапняў.

  • Р. золата.

радок, , м.

  1. гл. рад​1.

  2. Частка тэксту або асобныя словы, літары, іншыя знакі, надрукаваныя ці напісаныя ў адну лінію.

    • Р. верша.
    • Чытаць паміж радкоў (перан. здагадваючыся пра скрыты сэнс напісанага).
    • Р. у р. (пра перапісанае, перакладзенае: слова ў слова).

радон, , м.

Радыеактыўны хімічны элемент — газ, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

|| прым. радонавы, .

  • Радонавыя ванны (з радонам).

радоўка1, , ж.

Агульная назва некалькіх відаў шапкавых грыбоў сямейства радоўкавых.

  • Шэрая р.

радоўка2, , ж.

Чыя-н. чарга рабіць што-н. (разм.).

  • Настала р. пасвіць кароў.

радужны, :

  • радужная абалонка (спец.) — пярэдняя частка сасудзістай абалонкі вочнага яблыка, якая размешчана наперадзе хрусталіка і вызначае сабой колер вачэй.

радца, , м.

  1. Той, хто раіць, дае параду (у 1 знач.), дарадца, дарадчык.

  2. Выбарны член ад багатых гарадскіх вярхоў у раду (магістрат) у Беларусі ў 14—18 стст. (уст.).

радчэць, ; незак.

Тое, што і радзець.

  • Радчэў туман.

|| зак. парадчэць, .

рады, .

  1. Які перажывае пачуццё радасці, задавальнення.

    • Радая маці гаварыла безупынку.
    • Я вельмі р. гэтай сустрэчы.
  2. у знач. вык. (звычайна кар. ф.), каму-чаму, з дадан. сказам і без дапаўнення. Пра пачуццё радасці, задавальнення, якое перажывае хто-н.

    • Мы надта рады такому госцю.
    • Я рад, што ты ўдала з’ездзіў.
  3. у знач. вык., з інф. Пра жаданне, гатоўнасць зрабіць што-н.

    • Я рад бы вам дапамагчы, ды не маю цяпер вольнага часу.

  • І не рад (рады); (і) сам не рад (рады) (разм.) — пра чый-н. жаль, шкадаванне з прычыны таго, што адбылося пры яго ўдзеле.

    • Я і не рада (і сама не рада), што звярнулася да той злюкі.

  • Рад (ці) не рад (разм.) — паняволі, хочаш не хочаш.

    • Рад ці не рад, а ехаць туды прыйдзецца.