рады, .

  1. Які перажывае пачуццё радасці, задавальнення.

    • Радая маці гаварыла безупынку.
    • Я вельмі р. гэтай сустрэчы.
  2. у знач. вык. (звычайна кар. ф.), каму-чаму, з дадан. сказам і без дапаўнення. Пра пачуццё радасці, задавальнення, якое перажывае хто-н.

    • Мы надта рады такому госцю.
    • Я рад, што ты ўдала з’ездзіў.
  3. у знач. вык., з інф. Пра жаданне, гатоўнасць зрабіць што-н.

    • Я рад бы вам дапамагчы, ды не маю цяпер вольнага часу.

  • І не рад (рады); (і) сам не рад (рады) (разм.) — пра чый-н. жаль, шкадаванне з прычыны таго, што адбылося пры яго ўдзеле.

    • Я і не рада (і сама не рада), што звярнулася да той злюкі.
  • Рад (ці) не рад (разм.) — паняволі, хочаш не хочаш.

    • Рад ці не рад, а ехаць туды прыйдзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)