Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вымалеваць, ✂; зак.

  1. Малюючы, старанна і акуратна перадаць кожную дэталь; старанна намаляваць.

    • В. партрэт.
  2. Пакрыць слоем фарбы, пафарбаваць (разм.).

    • В. машыну ў зялёны колер.
  3. Расходаваць на афарбоўку (разм.).

    • В. усю фарбу.

|| незак. вымалёўваць, ✂.

вымаліць, ✂; зак.

Выпрасіць, дабіцца мальбамі.

  • В. грошай.
  • В. прабачэнне.

|| незак. вымольваць, ✂.

выманіць, ✂; зак.

  1. Вабячы, прымусіць выйсці адкуль-н.

    • В. драпежніка з нары.
  2. Набыць хітрыкамі, падманам.

    • В. грошы.

|| незак. выманьваць, ✂.

вымантачыць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і выманіць (у 2 знач.).

вымаразіць, ✂; зак.

  1. Выстудзіць халодным паветрам, марозам.

    • В. хату.
  2. Знішчыць марозам.

    • В. тараканаў.
    • В. пасевы.
  3. Вытрымліваючы на марозе, высушыць або выдаліць часцінкі вады.

    • В. бялізну.

|| незак. вымарожваць, ✂.

вымарыць, ✂; зак.

Знішчыць атрутай і пад.

  • В. прусакоў.

выматацца, ✂; зак. (разм.).

Знясіліцца, змардавацца.

  • Выматаўся за дзень ушчэнт.

|| незак. вымотвацца, ✂.

выматаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Знясіліць, змардаваць, змучыць.

    • В. усе сілы.
    • Дарога мяне выматала.
    • В. душу.
  2. Прымусіць паступова выдаткаваць, выцягнуць, забраць па частках усё.

    • В. усе грошы.

|| незак. вымотваць, ✂.

вымаўленне, ✂, н.

Перадача голасам гукаў мовы.

  • Выразнае в.
  • Беларускае літаратурнае в.

вымаўленчы, ✂.

Які мае адносіны да вымаўлення.

  • Вымаўленчыя нормы.