Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вылучэнец, , м.

Перадавы супрацоўнік, вылучаны на якую-н. адказную, кіраўнічую работу.

|| прым. вылучэнскі, .

вылушчыць, ; зак.

  1. Выняць, лушчачы, вылузаць.

    • Вавёрка вылушчыла зярняты з яловай шышкі.
  2. Выдаліць хірургічным спосабам (спец.).

    • В. костку.

|| незак. вылушчваць, .

вылюдак, , м.

Найгоршы сярод людзей, вырадак.

  • В. роду чалавечага.

вылячэнне, , н.

  1. Тое, што і лячэнне (афіц.).

    • Быць на вылячэнні ў шпіталі.
  2. Тое, што і выздараўленне.

    • Поўнае в.

вымавіць, ; зак.

Выгаварыць, сказаць.

  • В. слова.

|| незак. вымаўляць, .

вымагальнік, , м.

Той, хто займаецца вымаганнем.

|| ж. вымагальніца, .

|| прым. вымагальніцкі, .

вымагаць, ; незак.

  1. Дамагацца чаго-н. шантажом, прымусам, сілай.

    • В. грошы.
  2. чаго, са злуч. уступальны. «каб» і без дап. Патрабаваць.

    • В. да сябе ўвагі.
    • В., каб усё было дакладна выканана.

|| наз. вымаганне, .

вымазаць, ; зак.

  1. Намазаць, нацерці чым-н., што фарбуе.

    • В. печ глінай.
  2. у што. Запэцкаць, замазаць (разм.).

    • В. адзенне ў дзёгаць.

|| незак. вымазваць, .

вымаклы, .

  1. Прамоклы, мокры.

    • Вымаклае адзенне.
  2. Які загінуў ад празмернай вільгаці.

    • Вымаклыя пасевы.

|| наз. вымакласць, .

вымакнуць, ; зак.

  1. Стаць зусім мокрым.

    • В. на дажджы.
  2. Набыць якія-н. уласцівасці, выгляд, паляжаўшы ў вадзе, вадкасці.

    • Селядзец вымак (стаў менш салёным).
    • Лён вымак.

|| незак. вымакаць, .