Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

злеглы, ✂.

Які прыгнуўся да зямлі, палёг.

  • Злеглая збажына.

|| наз. злегласць, ✂.

злегчы, ✂; зак.

  1. Захварэўшы, надоўга легчы ў пасцель.

    • Старая злегла ад моцнай прастуды.
  2. Прыгнуцца да зямлі, палегчы (пра злакавыя расліны).

    • Жыта злегла.

|| незак. злягаць, ✂.

злегчыся, ✂; зак.

Ушчыльніцца, змяцца ад доўгага ляжання.

  • Снег злёгся.
  • Сена злеглася.

|| незак. злягацца, ✂.

зледзянелы, ✂.

  1. Які пакрыўся лёдам, ператварыўся ў лёд.

    • Зледзянелая дарога.
  2. Халодны, як лёд, адубелы.

    • Зледзянелыя рукі.

злежаць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і улежаць.

  • Хіба злежыш цэлую ноч на адным баку?

злезці, ✂; зак.

  1. Сысці, спусціцца, прытрымліваючыся рукамі, нагамі.

    • З. з дрэва.
    • З. з калёс.
  2. Пра пасажыра: выйсці, даехаўшы да якога-н. месца (разм.).

    • На наступным прыпынку злезем.
  3. Адстаць, адваліцца.

    • Скура злезла.
    • Фарба злезла.
  4. Зняцца (пра адзенне, абутак; разм.).

    • Бот злез з нагі.

|| незак. злазіць, ✂.

злепак, ✂, м.

Копія, злепленая з чаго-н.

  • З. з медаля.

|| прым. злепачны, ✂.

злёгку, прысл.

Не моцна, крыху, ледзь-ледзь.

  • З. ўсміхнуцца.
  • З. абапірацца на кіёк.

злёт, ✂, м.

  1. гл. зляцецца.

  2. Сход членаў якой-н. масавай арганізацыі; з’езд.

    • З. піянераў.

злётанасць, ✂, ж.

Навык да сумесных палётаў.

  • З. экіпажаў эскадрыллі.