Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зласлоўе, ✂, н.

Злыя, нядобразычлівыя словы, выказванні пра каго-, што-н., злосныя плёткі, абгаворы.

злаўчыцца, ✂; зак.

  1. Лоўка прынаравіцца або выбраць зручны момант, каб зрабіць што-н.

    • З. і пераскочыць канаву.
  2. Набыць навык, лоўкасць у чым-н., налаўчыцца.

    • Ён злаўчыўся пісаць левай рукой.

|| незак. злаўчацца, ✂.

злачынец, ✂, м.

Чалавек, які робіць або зрабіў злачынства.

  • Ваенны з. (асоба, якая ў ходзе вайны робіць злачынства супраць чалавецтва).

|| ж. злачынка, ✂.

злачыннасць, ✂, ж.

  1. гл. злачынны.

  2. Наяўнасць, колькасць злачынстваў.

    • Барацьба са злачыннасцю сярод падлеткаў.

злачынны, ✂.

Які заключае ў сабе злачынства.

  • Злачынная банда.
  • З. чалавек.

|| наз. злачыннасць, ✂.

злачынства, ✂, н.

Грамадска небяспечнае дзеянне, якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці.

  • Дзяржаўнае з.
  • З. супраць чалавецтва.

злашчасны, ✂.

Які заслужыў прычынай няшчасця, непрыемнасці.

  • З. выстрал.

|| наз. злашчаснасць, ✂.

злаякасны, ✂.

Вельмі небяспечны для жыцця.

  • Злаякасная пухліна.

|| наз. злаякаснасць, ✂.

злаяць, ✂; зак.

Моцна аблаяць.

злева, прысл.

З левага боку.

  • З. ад дарогі.