Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зламысны, ✂.

  1. Які мае на мэце злы намер, што-н. нядобрае.

    • З. чалавек.
  2. Які заключае ў сабе злы намер, злачынны (уст.).

    • З. ўчынак.

|| наз. зламыснасць, ✂.

злапамятлівы, ✂.

Тое, што і злапамятны.

|| наз. злапамятлівасць, ✂.

злапамятны, ✂.

Які доўга помніць, не даруе прычыненага зла.

  • З. чалавек.

|| наз. злапамятнасць, ✂.

злапомны, ✂.

Тое, што і злапамятны.

|| наз. злапомнасць, ✂.

злараднасць, ✂, ж.

Злая радасць пры няшчасці, няўдачы іншых.

злараднічаць, ✂; незак.

Праяўляць злараднасць.

зларадны, ✂.

Напоўнены злараднасцю, які заключае ў сабе злую радасць пры няшчасці другіх.

  • З. чалавек.
  • Злараднае пачуцце.
  • Зларадна (прысл.) смяяцца.

зласлівец, ✂, м.

Той, хто пастаянна злуецца, злоснік.

|| ж. зласлівіца, ✂.

зласлівы, ✂.

Поўны злосці, варожасці.

  • З. чалавек.
  • Зласлівая ўсмешка.

|| наз. зласлівасць, ✂.

зласловіць, ✂; незак.

Займацца зласлоўем.