Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зліўны, , (спец.).

  1. Змяшаны, зліты з розных пасудзін у адну.

    • Зліўное малако.
  2. Прызначаны для зліву, злівання.

    • З. жолаб.
    • З. чан.

зліцца, ; зак.

  1. Злучыцца ў адзін паток (пра вадкае, цякучае).

    • Ручаі зліліся ў рэчку.
  2. перан. Аб’яднацца, растварыўшыся адно ў другім, саставіць адно цэлае.

    • Грукат гармат зліўся ў суцэльную кананаду.
    • К вясне партызанскія атрады зліліся. Нашы намаганні зліліся.

|| незак. злівацца, .

|| наз. зліццё, .

зліць, ; зак.

  1. Адліць, каб аддзяліць што-н. ад чаго-н.

    • З. ваду са зваранай бульбы.
  2. Выліць, пераліць што-н. куды-н.

    • З. тлушч у слоік.
  3. Змяшаць, наліўшы з розных месц.

    • З. малако ад розных кароў.
  4. перан. Злучыць, аб’яднаць.

    • З. галасы.
    • З. два калгасы.
    • З. сваю душу з прыродай (перан.).
  5. Заліць усю паверхню вадкасцю.

    • З. падлогу вадой.

|| незак. зліваць, .

|| наз. зліванне, , зліў, і зліццё, .

злічэнне, , н.

Сукупнасць прыёмаў абазначэння ў ліках, спосабаў вылічэння.

  • Дзесятковая сістэма злічэння.

зло, , н.

  1. Усё шкоднае, благое; проціл. дабро.

    • Рабіць з. каму-н.
    • Адплаціць злом за дабро.
  2. Бяда, няшчасце, непрыемнасць.

    • Знайсці віноўніка, што прычыніў такое з.
  3. Прыкрасць, злосць (разм.).

    • З. ўзяло.

злоба, , ж.

Тое, што і злосць (у 1 знач.).

  • Злоба дня — тое, што асабліва актуальнае, важнае сёння.

злодзей, , м.

  1. Той, хто крадзе, займаецца крадзяжом.

    • Злавіць злодзея.
  2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).

    • Што ж ты, з., тут натварыў!

|| ж. зладзейка, .

|| прым. зладзейскі, .

зложніца, , ж. (спец.).

Форма, якая запаўняецца расплаўленым металам для атрымання злітка.

злом, , м.

  1. Месца пералому, разлому.

  2. Круты паварот.

    • З. ракі.

  • На злом галавы (разм.) — тое, што і на скрут галавы (гл. скрут).

зломак, , м.

  1. Непрыгодная, паламаная рэч або адламаны кавалак чаго-н.

  2. Пра слабага, надарванага чалавека (звычайна з адмоўем; разм.).

    • Бацька дужы, і сын не з.