злезці дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Сысці, спусціцца, прытрымліваючыся рукамі, нагамі.
- З. з дрэва.
- З. з калёс.
-
Пра пасажыра: выйсці, даехаўшы да якога-н. месца (размоўнае).
- На наступным прыпынку злезем.
-
Адстаць, адваліцца.
- Скура злезла.
- Фарба злезла.
-
Зняцца (пра адзенне, абутак; размоўнае).
- Бот злез з нагі.
|| незакончанае трыванне: злазіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)