Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навадны, .

  1. гл. навесці.

  2. Які наводзіць на правільны адказ, дапамагае знайсці яго.

    • Навадное пытанне.

наважыцца, ; зак.

Намерыцца нешта зрабіць, рашыцца на што-н.

  • Н. сказаць праўду.
  • Н. пераехаць у другі горад.

|| незак. наважвацца, .

наважыць1, ; зак.

Узважваючы, нарыхтаваць у якой-н. колькасці.

  • Н. тону бульбы.

|| незак. наважваць, .

наважыць2, ; зак.

Намерыцца што-н. зрабіць; вырашыць.

  • Н. правесці конкурс дзіцячых малюнкаў.
  • Н. перайсці на іншую работу.

навазіцца, ; зак. (разм.).

  1. Тое, што і навазіць (у 1 знач.).

    • Дзе ж тут навозішся дроў.
  2. Уволю наездзіцца, накатацца.

навазіць, ; зак.

  1. чаго. Прывезці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго-н.

    • Н. пяску і гліны.
  2. Уволю павазіць, пакатаць.

    • Н. на санках.

|| незак. навожваць, .

навакаін, , м.

Прэпарат, які ўжываецца для мясцовага абязбольвання і для лячэння некаторых захворванняў.

|| прым. навакаінавы, .

навакол, прысл. і прыназ.

  1. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

  2. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

навакола, прысл.

  1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

  2. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

наваколле, , н.

  1. Мясцовасць, якая прылягае, прымыкае да чаго-н.

    • Н. горада.
    • Вада затапіла ўсё н.
  2. перан. Навакольнае асяроддзе.

    • Літаратурнае н.