распусціцца, ✂; зак.
-
Раскрыцца, разгарнуцца, пакрыцца лістамі (пра пупышкі, кветкі, лісты).
-
Расплесціся, развіцца (пра валасы, што-н. заплеценае).
- Косы распусціліся.
- Шкарпэтка распусцілася (раскідалася).
-
Пачаць весці сябе непрыстойна; стаць недысцыплінаваным (разм.).
- Распусціліся дзеці без бацькі.
-
Перайсці ў вадкі стан.
- Масла распусцілася на скаварадзе.
-
Разысціся, растварыцца ў вадзе.
- У халоднай вадзе цукар доўга распускаецца.
|| незак. распускацца, ✂.
|| наз. распусканне, ✂.
распусціць, ✂; зак.
-
Адпусціць (многіх), вызваліўшы ад абавязкаў, вучобы і пад.
- Р. вучняў на час разводдзя.
- Р. часовую камісію па прывілеях (ліквідаваць).
-
Развязаць, разгарнуць што-н. звязанае, скручанае, сцягнутае.
- Р. парусы.
- Р. косы.
- Р. парасон.
-
Раскідаць што-н. вязанае.
-
Знізіўшы патрабавальнасць, строгасць, садзейнічаць свавольству, зрабіць дуроным, недысцыплінаваным
(разм.).
-
Прымусіць растварыцца ў якой-н. вадкасці (разм.).
-
Растапіць.
-
Расказаць многім (разм. неадабр.).
|| незак. распускаць, ✂.
|| наз. распусканне, ✂ і роспуск, ✂.
распутацца, ✂; зак.
Вызваліцца ад пута.
|| незак. распутвацца, ✂.
распутаць, ✂; зак.
Вызваліць ад пута, пугаў.
|| незак. распутваць, ✂.
|| наз. распутванне, ✂.
распушчаны, ✂.
-
Недысцыплінаваны.
-
Які свабодна падае, не сабраны разам (пра валасы).
|| наз. распушчанасць, ✂.
распыліць, ✂; зак.
-
Рассеяць, распырскаць моцным струменем (парашок, вадкасць; спец.).
-
перан. каго-што. Раскідаць дробнымі групамі, часткамі па вялікай прасторы.
|| незак. распыляць, ✂.
|| наз. распыленне, ✂ і распыл, ✂.
распыляльнік, ✂, м. (спец.).
Прыбор для рассейвання парашкоў або вадкасцей.