Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

распрасаваць, ✂; зак.

Разгладзіць прасам.

  • Р. складкі на сукенцы.

|| незак. распрасоўваць, ✂.

|| наз. распрасоўванне, ✂.

распрастаць, ✂; зак.

  1. Выпрастаць, зрабіць роўным, разагнуць.

    • Р. спіну.
  2. Разгарнуць на ўвесь размах (крылы).

|| незак. распростваць, ✂.

распрацаваць, ✂; зак.

  1. Старанна апрацоўваючы, зрабіць прыгодным для чаго-н.

    • Р. поле.
  2. Усебакова даследаваць, вывучыць.

    • Р. праблемнае пытанне.
  3. Вычарпаць дзе-н. усю магчымую здабычу карысных выкапняў.

    • Залаты прыіск ужо распрацаваны.

|| незак. распрацоўваць, ✂.

|| наз. распрацоўванне, ✂ і распрацоўка, ✂.

распрэгчы, ✂; зак.

Вызваліць ад вупражы, выпрагчы.

  • Р. каня.

|| незак. распрагаць, ✂.

|| наз. распраганне, ✂.

распрэгчыся, ✂; зак.

Вызваліцца ад вупражы.

  • Коні распрэгліся.

|| незак. распрагацца, ✂.

распудзіць, ✂; зак.

Напалохаўшы, разагнаць.

  • Р. курэй.

|| незак. распуджваць, ✂.

распуснік, ✂, м.

  1. Той, хто вядзе распуснае жыццё.

  2. Свавольнік (разм.).

    • Малы р. патаптаў грады.

|| ж. распусніца, ✂.

|| прым. распусніцкі, ✂.

распуснічаць, ✂; незак.

  1. Весці разбэшчанае, распуснае жыццё.

  2. Сваволіць, дурэць, гарэзаваць.

    • Вы яго прывучылі р.

распусны, ✂.

  1. Які вызначаецца маральнай разбэшчанасцю.

    • Распусная жанчына.
  2. Свавольны (разм.).

    • Распуснае дзіця.

|| наз. распуснасць, ✂.

распуста, ✂, м.; ✂, ж..

  1. Палавая разбэшчанасць, распуснае жыццё.

    • Кінуцца ў распусту.
  2. Свавольства, раздуранасць, гарэзлівасць.

    • Залішняя распешчанасць вядзе да распусты.
  3. Пра таго, хто разбэсціўся, раздурэў (разм.).

    • Не хлапец, а р.