Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выдушыць​2, ✂; зак. (разм.).

Зрасходаваць духі і пад.

  • В. флакон адэкалону.

|| незак. выдушваць, ✂.

выдыгаць, ✂; незак. (разм.).

Дагаджаць каму-н., выказваць сваю адданасць.

  • В. перад начальствам.

выдых, ✂, м.

Разавае выштурхванне паветра з лёгкіх пры выдыханні; проціл. удых.

выдыхнуцца, ✂; зак.

Патраціць усе сілы, знясілець.

  • Атака выдыхнулася (перан. аслабла).

|| незак. выдыхацца, ✂.

выдыхнуць, ✂; зак.

Дыханнем выштурхнуць з лёгкіх.

  • В. паветра.

|| незак. выдыхаць, ✂.

|| наз. выдыханне, ✂.

|| прым. выдыхальны, ✂.

выезд, ✂, м.

  1. гл. выехаць.

  2. Месца, праз якое выязджаюць.

    • В. на шашу.
  3. Коні з экіпажам і вупражжу (уст.).

|| прым. выязны, ✂.

  • Выязная сесія суда (па-за месцам работы).
  • Выязныя вароты.
  • В. конь (не рабочы; уст.).

выездзіць​1, ✂; зак.

  1. Ездзячы, пабываць у многіх месцах, аб’ездзіць.

    • Выездзіў паўсотні кіламетраў за дзень.
  2. Утрамбаваць яздой, уездзіць.

    • Добра выезджаная дарога.
  3. Ездзячы, дасягнуць якой-н. мэты (разм.).

    • Нічога мы сёння не выездзім.

|| незак. выезджваць, ✂.

выездзіць​2, ✂; зак.

Прывучыць да язды.

  • В. каня.

выемка, ✂, ж.

  1. гл. выняць.

  2. Паглыбленне, упадзіна.

    • В. ў сцяне.

выесці, ✂; зак.

  1. З’есці ўнутраную частку чаго-н.

    • В. начынку.
    • Не варты выедзенага яйца (не мае ніякага значэння; разм.).
  2. З’есці ўсё, што знаходзіцца ў чым-н.

    • В. міску крупніку.
  3. Пашкодзіць, разбурыць чым-н. едкім.

    • Кіслата выела дзірку ў тканіне.
    • Дым выеў вочы (стала балюча глядзець ад дыму).

|| незак. выядаць, ✂.