Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выдасканаліцца, ✂; зак.

  1. Стаць больш успрыімлівым, тонкім, вострым.

  2. Дасягнуць поспеху, дайсці да дасканаласці ў выкананні чаго-н.

|| незак. выдасканальвацца, ✂.

выдасканаліць, ✂; зак.

Развіваючы што-н., дасягнуць дасканаласці, зрабіць больш тонкім, вострым, успрыімлівым.

  • В. стыль.

|| незак. выдасканальваць, ✂.

выдаткавацца, ✂; зак.

Зрасходавацца, зрасходаваць свае грошы.

  • В. ў дарозе.

|| незак. выдаткоўвацца, ✂.

|| наз. выдаткоўванне, ✂ і выдаткаванне, ✂.

выдаткаваць, ✂; зак.

Зрасходаваць, патраціць. В. грошы на будаўніцтва.

  • В. усе сродкі.

|| незак. выдаткоўваць, ✂.

|| наз. выдаткоўванне, ✂ і выдаткаванне, ✂.

выдаткі, ✂, м.

Затраты на што-н., расходная сума.

  • В. вытворчасці.
  • Прыбытак і в. бюджэту.

выдатнасць, ✂, ж.

  1. гл. выдатны.

  2. Што-н. славутае.

    • Архітэктурныя выдатнасці Полацка.
  3. Выдатны ў нейкай справе спецыяліст.

    • Сусветныя выдатнасці навукі.

выдатнік, ✂, м.

  1. Навучэнец, які мае выдатныя адзнакі па ўсіх вучэбных прадметах.

    • Круглы в.
  2. Работнік, які выдатна выконвае свае абавязкі.

    • В. вытворчасці.
    • В. баявой і палітычнай падрыхтоўкі.

|| ж. выдатніца, ✂.

выдатны, ✂.

  1. Які вылучаецца сярод іншых, славуты; які карыстаецца надзвычай вялікай вядомасцю.

    • В. вучоны.
  2. Незвычайны, выключны.

    • В. розум.
    • Выдатныя здольнасці.
  3. Вельмі добры.

    • Прадукцыя выдатнай якасці.
    • Ты ж выдатна (прысл.) спяваеш.
  4. выдатна, нескл., н. Самая высокая адзнака (у 4 знач.).

    • Атрымаць выдатна па хіміі.

|| наз. выдатнасць, ✂.

выдахнуць, ✂; зак. (разм.).

Здохнуць, падохнуць, перавесціся (пра жывёлу).

выдацца, ✂; зак.

  1. Утварыць выступ, выступіць за мяжу чаго-н.

    • Дом выдаўся вуглом на плошчу.
  2. Здарыцца, выпасці; удацца.

    • Дзень выдаўся цёплы, сонечны.
    • Ураджай выдаўся добры.

|| незак. выдавацца, ✂.