Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ski1 [ski:] n. лы́жа;

a pair of skis лы́жы;

go on skis хадзі́ць на лы́жах;

a ski depot лы́жная ба́за;

ski races лы́жныя го́нкі

ski2 [ski:] v. хадзі́ць на лы́жах;

go skiing ката́цца на лы́жах

skid1 [skɪd] n.

1. зано́с, буксава́нне; юз;

The car went into a skid. Машына забуксавала.

2. падста́ўка, падпо́рка

3. тармазны́ башма́к

be on the skids infml каці́цца ўніз, права́львацца;

put the skids under smb./smth. infml правалі́ць каго́-н./што-н.

skid2 [skɪd] v. буксава́ць; зано́сіць убо́к;

The car skidded. Машыну занесла ўбок.

skidrow [ˌskɪdˈrəʊ] n. infml раён прыто́наў і начле́жак; ву́ліца валацу́г і п’я́ніц

skier [ˈski:ə] n. лы́жнік; лы́жніца;

a racing skier лы́жнік-го́ншчык

skiff [skɪf] n. я́лік, скіф-адзіно́чка (лодка)

skiffle [ˈskɪfl] n. скіфл (народныя песні 1950-х у выкананні спевака-гітарыста з імправізаваным ансамблем)

skiing [ˈski:ɪŋ] n. лы́жны спорт;

a skiing champion чэмпіён па лы́жным спо́рце;

a skiing suit лы́жны касцю́м;

a skiing relay лы́жная эстафе́та;

downhill skiing скарасны́ спуск;

cross-country skiing лы́жны крос;

hot-dog ski ing лы́жная акраба́тыка

skilful [ˈskɪlfəl] adj. (in/at) уме́лы, майстэ́рскі;

He’s skilful at inventing excuses. Ён умела прыдумвае апраўданні.