Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

skedaddle [skɪˈdædl] v. BrE, infml уцяка́ць, дава́ць драпака́, дава́ць лататы́

skein [skeɪn] n.

1. мато́к (пражы)

2. чарада́ дзі́кіх пту́шак (у палёце)

skeleton [ˈskelɪtn] n.

1. шкіле́т, касця́к; карка́с;

He is reduced to a skeleton. Ад яго застаўся адзін шкілет.

2. на́кід, план, эскі́з;

the skeleton of a lecture канспе́кт ле́кцыі;

the skeleton of a play канва́ п’е́сы;

a skeleton map ко́нтурная ка́рта

3. мініма́льная ко́лькасць (чаго-н.)

a skeleton in the cupboard BrE, infml сяме́йная таямні́ца, яка́я хава́ецца ад і́ншых

skeleton key [ˈskelɪtnˌki:] n. адмы́чка

skeptic [ˈskeptɪk] AmE = sceptic

sketch1 [sketʃ] n.

1. эскі́з, на́кід; замалёўка, эцю́д;

make a sketch рабі́ць на́кід

2. скетч, каро́ткі агля́д; на́рыс;

a concise sketch каро́ткія ната́ткі;

give a short sketch of smth. ко́ратка апі́сваць што-н.

sketch2 [sketʃ] v. рабі́ць замалёўку, эскі́з і да т.п.;

go out sketching выязджа́ць на нату́ру;

sketch from nature рабі́ць эскі́з з нату́ры

sketch out [ˌsketʃˈaʊt] phr. v. апі́сваць у агу́льных ры́сах;

sketch out a plan накіда́ць план;

sketch out the situation апіса́ць сітуа́цыю ў не́калькіх сло́вах

sketchbook [ˈsketʃbʊk] n.

1. альбо́м для замалёвак, эцю́днік

2. ната́тнік

sketchily [ˈsketʃɪli] adv. схематы́чна, у агу́льных ры́сах, ко́ратка;

The book treats the problems too sketchily. У кнізе праблема разглядаецца вельмі схематычна.

sketchmap [ˈsketʃmæp] n. схематы́чная ка́рта