Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pop1 [pɒp] n.

1. шчоўк; пстрык; адры́вісты гук вы́буху; хло́панне

2. стрэл

pop2 [pɒp] v.

1. BrE, infml нечака́на вы́йсці; вы́скачыць;

Pat’s just popped next door for ten minutes. Пэт толькі што выскачыла да суседзяў на 10 хвілінак.

2. хло́паць; з трэ́скам ло́пацца

3. (in) забяга́ць, загля́дваць, заско́кваць

4. (out) вы́лупіць во́чы

5. нечака́на вытырка́цца, высо́ўвацца

pop your clogs BrE, hum. паме́рці;

pop the question infml прапанава́ць (каму-н.) вы́йсці за́муж/жані́цца

pop off [ˌpɒpˈɒf] phr. v. infml паме́рці, адкі́нуць канькі́, даць ду́ба

pop3 [pɒp] n.

1. (таксама pop-music) поп-му́зыка;

top of the pops пе́сня – перамо́жца хіт-пара́да

2. AmE, infml та́та

have/take a pop (at smb.) BrE, infml атакава́ць (каго́-н.); засыпа́ць (пытаннямі)

pop4 [pɒp] adj. папуля́рны;

a pop singer/concert поп-спява́к/поп-канцэ́рт

pop. (пісьмовае скар. ад population) насе́льніцтва;

pop. 120 million 120 мільёнаў насе́льніцтва

popcorn [ˈpɒpkɔ:n] n. папко́рн; пра́жаная пу́хкая кукуру́за

pope [pəʊp] n.

1. the Pope Па́па Ры́мскі

2. eccl. епі́скап

popgun [ˈpɒpgʌn] n. пуга́ч

poplar [ˈpɒplə] n. bot. тапо́ля

poppy [ˈpɒpi] n.

1. bot. мак

2. ма́кавы ко́лер