Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

polar [ˈpəʊlə] adj.

1. паля́рны;

polar lights паўно́чнае ззя́нне;

As our climate warms up, the polar ice caps will begin to melt. З пацяпленнем клімату пачнуць раставаць палярныя ільды.

2. phys. паля́рны, по́люсны

3. ца́лкам супрацьле́глы

polarity [pəˈlærəti] n.

1. fml паля́рнасць, по́ўная проціле́гласць

2. phys. паля́рнасць

polar bear [ˈpəʊləˌbeə] n. zool. бе́лы, паля́рны мядзве́дзь

polar fox [ˈpəʊləˌfɒks] n. zool. пясе́ц

pole1 [pəʊl] n. по́люс (у розных знач.);

the North Pole Паўно́чны по́люс;

the South Pole Паўднёвы по́люс

poles apart по́ўная проціле́гласць;

They are poles apart. Яны як два полюсы.

pole2 [pəʊl] n. шост, кол;

a telegraph pole тэлегра́фны слуп;

the pole vault скачо́к з шасто́м

Pole [pəʊl] n. паля́к; по́лька

polemic1 [pəˈlemɪk] n. fml пале́міка, спрэ́чка; дыску́сія

polemic2 [pəˈlemɪk] adj. палемі́чны, спрэ́чны;

polemic bitterness палемі́чная вастрыня́

polemical [pəˈlemɪkl]adj. fml палемі́чны