Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

peck1 [pek] n.

1. дзяўбо́к

2. infml лёгкі пацалу́нак

peck2 [pek] v.

1. (at) дзяўбці́

2. infml лёгенька пацалава́ць

a/the pecking order infml неафіцы́йная іера́рхія; сфармірава́ны пры́нцып падпара́дкаванасці

peck at [ˌpekˈæt] phr. v. мала́ е́сці

pectin [ˈpektɪn] n. chem. пекці́н

peculiar [pɪˈkju:liə] adj.

1. незвыча́йны, дзі́ўны;

She gave me a peculiar look. Яна неяк дзіўна на мяне паглядзела.

2. (to) (свое)асаблі́вы, уласці́вы, характэ́рны;

humour peculiar to the English гу́мар, уласці́вы англіча́нам

peculiarity [pɪˌkju:liˈærəti] n.

1. (свое)асаблі́васць;

The lack of a written constitution is a peculiarity of the British political system. Адсутнасць напісанай канстытуцыі з’яўляецца асаблівасцю брытанскай палітычнай сістэмы.

2. дзі́ўнасць

peculiarly [pɪˈkju:liəli] adv.

1. асаблі́ва; больш, чым звыча́йна

2. асабі́ста, індывідуа́льна; выклю́чна