Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

arr. (пісьмовае скар. ад arrives/arrival);

arr. London 06.00 прыбыва́е ў Ло́ндан а шо́стай гадзі́не ра́ніцы

arraign [əˈreɪn] v. law прыця́гваць да суда́; абвінава́чваць

arrange [əˈreɪndʒ] v.

1. арганізо́ўваць, нала́джваць, ла́дзіць;

The party was arranged quickly. Вечарыну хутка арганізавалі.

2. сістэматызава́ць, пара́дкаваць, упарадко́ўваць; уладко́ўваць, прыво́дзіць да ла́ду;

The books were arranged alphabetically. Кнігі былі ўпарадкаваны па алфавіце.

3. mus. рабі́ць аранжыро́ўку

4. дамаўля́цца;

as arranged як дамо́ўлена

arrangement [əˈreɪndʒmənt] n.

1. сістэматыза́цыя; размяшчэ́нне

2. pl. arrangements падрыхто́ўка; ме́ры/мерапрые́мствы арганізацы́йнага хара́ктару;

travel arrangements падрыхто́ўка да падаро́жжа;

make arrangements (for) прыма́ць ме́ры (да);

I’ll make arrangements for you to be met at the airport. Я зраблю ўсё, каб вас сустрэлі ў аэрапорце.

3. аранжыро́ўка (музычная)

4. дамо́ўленасць;

by prior arrangement зго́дна з папярэ́дняй дамо́ўленасцю;

come to an arrangement прыйсці́ да зго́ды

arrant [ˈærənt] adj. dated : an arrant hypocrite страшэ́нны крываду́шнік;

an arrant fool чы́сты ду́рань;

arrant nonsense чы́стая лухта́

array1 [əˈreɪ] n.

1. кале́кцыя;

an array of tools набо́р інструме́нтаў; прыла́ды

2. : in battle array у баявы́м пара́дку

3. comput. таблі́ца; ма́трыца

4. lit. убо́р, убра́нне

array2 [əˈreɪ] v. fml

1. размясці́ць у пэ́ўным пара́дку (пра прадметы, рэчы і да т.п.)

2. выстро́йваць, ста́віць стро́ем

3. апрана́ць; апрана́цца;

She was arrayed in a black velvet gown. Яна была апранута ў чорную аксамітавую сукенку.

arrears [əˈrɪəz] n. pl. запазы́чанасць; доўг; даўгі́;

be in arrears мець запазы́чанасць;

rent arrears запазы́чанасць па квартпла́це

arrest1 [əˈrest] n.

1. а́рышт; затрыма́нне; узя́цце пад ва́рту; пазбаўле́нне во́лі;

He was put under arrest. Яго арыштавалі.

2. спыне́нне; затры́мка;

He died after suffering a cardiaс arrest. Ён памёр ад сардэчнага прыступу.

arrest2 [əˈrest] v.

1. арышто́ўваць; пазбаўля́ць во́лі;

You can get arrested for doing that. Вас могуць за гэта арыштаваць.

2. fml затры́мліваць; спыня́ць (таксама перан.)

3. звярта́ць ува́гу, захапля́ць;

arrest smb.’s attention прыця́гваць чыю́-н. ува́гу;

An unusual noise arrested his attention. Незвычайны шум прыцягнуў яго ўвагу.