Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

argon [ˈɑ:gɒn] n. chem. арго́н

argot [ˈɑ:gəʊ] n. ling. арго́, жарго́н;

thieves’ argot зладзе́йскі жарго́н

arguable [ˈɑ:gjuəbl] adj. fml

1. даказа́льны;

it is arguable that… мо́жна сцвярджа́ць, што…

2. спрэ́чны; які́ патрабуе до́казаў

arguably [ˈɑ:gjuəbli] adv. : He is arguably the best actor of his generation. Ён, я ўпэўнены, лепшы акцёр свайго пакалення.

argue [ˈɑ:gju:] v.

1. (with), (about/over) спрача́цца;

Do what you are told and don’t argue (with me). Рабі тое, што табе кажуць, і не спрачайся (са мной).

2. аргументава́ць; дака́зваць, даво́дзіць, перако́нваць;

it is argued that… сцвярджа́ецца, што…;

argue against/for smth. прыво́дзіць до́вады су́п раць/на кары́сць чаго́-н.;

argue smb. into/out of doing smth. перакана́ць каго́-н. рабі́ць/не рабі́ць што-н.

argument [ˈɑ:gjumənt] n.

1. спрэ́чка; дыску́сія;

a matter of argument спрэ́чнае пыта́нне

2. аргуме́нт, до́каз, до́вад

argumentation [ˌɑ:gjumenˈteɪʃn] n. аргумента́цыя, прывядзе́нне до́казаў

argumentative [ˌɑ:gjuˈmentətɪv] adj.

1. які́ любіць спрача́цца

2. спрэ́чны, дыскусі́йны

argy-bargy [ˌɑ:dʒiˈbɑ:dʒi] n. BrE, infml вэ́рхал, гармі́дар