Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

an [æn, ən]a неазначальны артыкль перад галоснымі;

five miles an hour пяць міль за гадзі́ну

anachronism [əˈnækrənɪzəm] n. анахрані́зм

anachronistic [əˌnækrəˈnɪstɪk] adj. анахрані́чны

anaconda [ˌænəˈkɒndə] n. анако́нда (самая вялікая змяя)

anaemia [əˈni:miə] n. BrE

1. med. анемі́я, малакро́ўе

2. мля́васць, сла́басць

anaemic [əˈni:mɪk] adj. BrE

1. анемі́чны, малакро́ўны

2. вя́лы, кво́лы, ве́льмі сла́бы

anaesthesia [ˌænəsˈθi:ziə] n. med. анестэзі́я, абязбо́льванне

anaesthetic1 [ˌænəsˈθetɪk] n. BrE болесуціша́льны сро́дак;

a general anaesthetic агу́льны нарко́з;

(a) local anaesthetic мясцо́вы нарко́з;

The operation is carried out under a general anaesthetic. Гэта аперацыя праводзіцца пад агульным наркозам.

anaesthetic2 [ˌænəsˈθetɪk] adj. BrE болесуціша́льны;

an anaesthetic drug болесуціша́льнае ляка́рства

anaesthetist [əˈni:sθetɪst] n. BrE анестэзіёлаг