Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

annals [ˈænəlz] n. ана́лы; ле́тапіс; хро́нікі

annex(e)1 [ˈæneks] n.

1. прыбудо́ва; крыло́; флі́гель

2. fml дада́так, дапаўне́нне (да дакумента, кнігі і да т.п.)

annex2 [əˈneks] v. анексава́ць; далуча́ць

annexation [ˌænekˈseɪʃn] n. ане́ксія; анексава́нне; далучэ́нне

annihilate [əˈnaɪəleɪt] v. ца́лкам/по́ўнасцю знішча́ць

annihilation [əˌnaɪəˈleɪʃn] n. анігіля́цыя; знішчэ́нне

anniversary [ˌænɪˈvɜ:səri] n. гадаві́на; уго́дкі; святкава́нне ўго́дкаў;

a wedding anniversary гадаві́на вясе́лля;

an anniversary edition юбіле́йнае выда́нне

annotate [ˈænəteɪt] v. анатава́ць; забяспе́чваць тлумачэ́ннямі

annotation [ˌænəˈteɪʃn] n.

1. камента́р, камента́рый, тлумачэ́нне (да тэксту, дыяграмы і да т.п.); заўва́га

2. анатава́нне; аната́цыя

announce [əˈnaʊns] v. аб’яўля́ць, абвяшча́ць, паведамля́ць