Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ah [ɑ:] interj. (перадае здзіўленне, радасць, захапленне, нязгоду, боль і іншыя пачуцці) ай, о, вой, вось;

Ah, there you are. Вось і ты;

Ah, this wine is good. О, гэта добрае віно;

Ah! I hurt my foot. Вой! Я выцяў нагу.

aha [ɑ:ˈhɑ:] interj. ага́! (перадае здагадку, радаснае здзіўленне, задавальненне і да т.п.);

Aha, so it’s you hiding here! Ага, гэта ты тут хаваешся!

ahchoo [ɑ:ˈtʃu:] interj. апчхі́!

ahead [əˈhed] adv. напе́рад, упе́рад; спе́раду, напе́радзе, папе́радзе;

ahead of time датэрміно́ва

ahem [m, hm, əˈhem] interj. (перадае сумненне, недавер, збянтэжанасць) хм!

ahoy [əˈhɔɪ] interj. naut. (вокліч маракоў, каб прыцягнуць увагу):

Ship ahoy! Вунь карабель!;

Ahoy there! Гэй вы, на караблі!