Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

asquint [əˈskwɪnt] adv. ко́са, ско́са (таксама перан.);

look asquint глядзе́ць ско́са; глядзе́ць падазро́на/недаве́рліва

ass1 [æs] n.

1. асёл (таксама перан.)

2. BrE, infml ду́рань, бо́ўдзіла

ass2 [æs] n. AmE, slang, taboo зад, ду́па

assail [əˈseɪl] v. fml

1. атакава́ць, напада́ць (таксама перан.); рэ́зка крытыкава́ць

2. апано́ўваць, ахапля́ць (пра страх, сумненні і да т.п.);

He was assailed by fear. Яго апанаваў страх.

assailant [əˈseɪlənt] n. fml напа́днік, хто атаку́е або́ напада́е

assassin [əˈsæsɪn] n. забо́йца, кі́лер

assassinate [əˈsæsɪneɪt] v. забіва́ць (пра палітычных або грамадскіх дзеячаў)

assassination [əˌsæsɪˈneɪʃn] n. забо́йства (вядомага палітычнага або грамадскага дзеяча)

assault1 [əˈsɔ:lt] n.

1. напа́д (таксама перан.);

sexual assaults напа́ды з мэ́тай згвалтава́ння

2. пры́ступ, ата́ка, штурм;

an assault on the capital штурм сталі́цы;

take by assault узя́ць шту́рмам;

assault and battery law абра́за дзе́яннем

assault2 [əˈsɔ:lt] v.

1. напада́ць;

He has been charged with assaulting a police officer. Яго абвінавацілі ў нападзе на афіцэра паліцыі.

2. атакава́ць; ісці́ на пры́ступ; штурмава́ць