Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ash1 [æʃ] n.

1. по́пел;

turn to ashes спапялі́ць, ператвары́ць у по́пел;

They burnt the town to ashes. Яны спалілі горад дашчэнту.

2. ashes тлен; прах;

She wanted her ashes to be scattered at sea. Яна пажадала, каб яе прах развеялі над морам.

ash2 [æʃ] п. bot. я́сень

ashamed [əˈʃeɪmd] adj. (of) засаро́млены; прысаро́млены;

be (feel) ashamed (of) саро́мецца;

I was ashamed of his behaviour. Мне было сорамна за яго паводзіны;

I was ashamed to say that I had lied to him. Мне было сорамна прызнацца, што я зманіла яму.

ashen [ˈæʃn] adj. по́пельны; бле́дны, змярцве́ла-бле́дны (пра колер твару)

ashore [əˈʃɔ:] adv.

1. да бе́рага, на бе́раг;

come/go ashore сыхо́дзіць на бе́раг

2. на бе́разе

ashtray [ˈæʃtreɪ] n. по́пельніца

ash-can [ˈæʃkæn] п. AmE кантэ́йнер для сме́цця

Ash Wednesday [ˌæʃˈwenzdi] n. eccl. Папяльцо́вая серада́ (першы дзень Вялікага посту ў заходнім хрысціянстве)