Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

aslant [əˈslɑ:nt] adv. ко́са, наўко́с, наўскася́к;

The picture hung aslant. Карціна вісела крыва.

asleep [əˈsli:p] adj.

1. які́ спіць; спя́чы;

be fast/sound asleep мо́цна спаць;

fall asleep засну́ць

2. апаты́чны, неакты́ўны, безува́жны;

He is as leep to the danger. Ён не ўсведамляе небяспекі.

3. здранцве́лы, зняме́лы (пра руку, нагу)

4. спачы́лы (пра нябожчыка), паме́рлы

aslope [əˈsləʊp] adv. ко́са, нахі́лена, нахі́льна, пахі́ла; на схі́ле