Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

argue [ˈɑ:gju:] v.

1. (with), (about/over) спрача́цца;

Do what you are told and don’t argue (with me). Рабі тое, што табе кажуць, і не спрачайся (са мной).

2. аргументава́ць; дака́зваць, даво́дзіць, перако́нваць;

it is argued that… сцвярджа́ецца, што…;

argue against/for smth. прыво́дзіць до́вады су́п раць/на кары́сць чаго́-н.;

argue smb. into/out of doing smth. перакана́ць каго́-н. рабі́ць/не рабі́ць што-н.

argument [ˈɑ:gjumənt] n.

1. спрэ́чка; дыску́сія;

a matter of argument спрэ́чнае пыта́нне

2. аргуме́нт, до́каз, до́вад

argumentation [ˌɑ:gjumenˈteɪʃn] n. аргумента́цыя, прывядзе́нне до́казаў

argumentative [ˌɑ:gjuˈmentətɪv] adj.

1. які́ любіць спрача́цца

2. спрэ́чны, дыскусі́йны

argy-bargy [ˌɑ:dʒiˈbɑ:dʒi] n. BrE, infml вэ́рхал, гармі́дар

aria [ˈɑ:riə] n. mus. а́рыя

arid [ˈærɪd] adj.

1. сухі́; перасо́хлы; засу́шлівы (пра зямлю, клімат);

arid deserts бязво́дныя пусты́ні/пустэ́льні

2. неціка́вы; ну́дны;

an arid discussion неціка́вая дыску́сія

aridity [əˈrɪdəti] n. засу́шлівасць, сухата́; су́хасць (таксама перан.)

Aries [ˈeəri:z] n.

1. astron. Аве́н (сузор’е)

2. astrol. Аве́н (знак задыяка; чалавек, які нарадзіўся пад гэтым знакам)

arise [əˈraɪz] v. (arose, arisen) fml

1. паўстава́ць; узніма́цца; узніка́ць (таксама перан.);

A storm arose during the night. Ноччу пачалася бура;

A new crisis has arisen. Пачаўся новы крызіс;

А question arose… Паўстала пытанне…

2. : arise from/out of smth. fml паўстава́ць з; мець выто́кі

3. dated устава́ць (з пасцелі);

He arose at dawn. Ён устаў на досвітку.