Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ardour [ˈɑ:də] n. BrE, fml

1. палымя́насць; запа́л, гара́чнасць

2. энтузія́зм; стара́ннасць; імпэ́т

damp smb.’s ardour астудзі́ць чый-н. запа́л

arduous [ˈɑ:djuəs] adj. fml ця́жкі, напру́жаны; энергі́чны;

an arduous ascent ця́жкае ўзыхо́джанне;

an arduous task ця́жкая зада́ча;

arduous work напру́жаная пра́ца

are [ɑ:, ə] мн. л., цяпер. ч. ад be

area [ˈeəriə] n.

1. тэрыто́рыя; пло́шча; абся́г;

the area under cultivation пасяўна́я пло́шча;

She knows the local area very well. Яна ведае мясцовасць вельмі добра.

2. рэгіён, зо́на, раён, акру́га;

a conservation area запаве́днік;

a dollar area до́ларавая зона;

a no-go area

1) забаро́неная зо́на

2) забаро́неная тэ́ма

3. пло́шча;

The room is 12 square metres in area. Гэты пакой мае памер 12 квадратных метраў.

4. сфе́ра; галіна́ дзе́йнасці; во́бласць

arena [əˈri:nə] n.

1. арэ́на; кру́глая сцэ́на (у цырку, тэатры і да т.п.)

2. арэ́на; по́ле дзе́йнасці;

the international/political arena міжнаро́дная/паліты́чная арэ́на

aren’t [ɑ:nt] скар. ад

1. are not

2. am not (у пыт. ск.)

argon [ˈɑ:gɒn] n. chem. арго́н

argot [ˈɑ:gəʊ] n. ling. арго́, жарго́н;

thieves’ argot зладзе́йскі жарго́н

arguable [ˈɑ:gjuəbl] adj. fml

1. даказа́льны;

it is arguable that… мо́жна сцвярджа́ць, што…

2. спрэ́чны; які́ патрабуе до́казаў

arguably [ˈɑ:gjuəbli] adv. : He is arguably the best actor of his generation. Ён, я ўпэўнены, лепшы акцёр свайго пакалення.