Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

overriding [ˌəʊvəˈraɪdɪŋ] adj. гало́ўны, першара́дны, раша́ючы, выраша́льны;

the overriding factor выраша́льны фа́ктар; фа́ктар першара́днага значэ́ння

overrode [ˌəʊvəˈrəʊd] pastoverride

overrule [ˌəʊvəˈru:l] v. адхіля́ць; анулява́ць, лічы́ць несапра́ўдным, адмяня́ць;

overrule a decision касава́ць рашэ́нне

overrun [ˌəʊvəˈrʌn] v. (overran, overrun)

1. ху́тка распаўсю́джвацца; ахо́пліваць; напаўня́ць; пераліва́цца це́раз край;

overrun with mice (кішма́) кішэ́ць мыша́мі

2. перахо́дзіць ме́жы; перавыша́ць вы́значаны тэ́рмін;

You’ve overrun your time by 5 minutes. Вы перавысілі рэгламент на пяць хвілін.

oversaw [ˌəʊvəˈsɔ:] pastoversee

overseas [ˌəʊvəˈsi:z] adj. замо́рскі, заакія́нскі; заме́жны, іншазе́мны;

overseas students заме́жныя студэ́нты;

overseas territories замо́рскія тэрыто́рыі;

overseas trade зне́шні га́ндаль

oversee [ˌəʊvəˈsi:] v. (oversaw, overseen) нагляда́ць, назіра́ць, сачы́ць; ажыццяўля́ць нагля́д (каб усё было зроблена правільна);

oversee work нагляда́ць за пра́цай

overseen [ˌəʊvəˈsi:n] p.p.oversee

overshadow [ˌəʊvəˈʃædəʊ] v.

1. адкі́дваць цень, зацяня́ць (таксама перан.);

The rose bush was overshadowed by large trees. Куст руж зацянялі вялікія дрэвы;

She was always overshadowed by her husband. Яна заўсёды знаходзілася ў цяні свайго мужа.

2. азмро́чваць (падзею, настрой, перамогу і да т.п.)

overshoot [ˌəʊvəˈʃu:t] v. (overshot)

1. праляце́ць мі́ма цэ́лі (пра кулю), прамахну́цца; прайсці́/прае́хаць/праляце́ць дале́й запланава́нага;

The aircraft overshot the runway. Самалёт прызямліўся за пасадачнай паласой.

2. перавыша́ць, перасяга́ць;

overshoot the mark узя́ць вышэ́й/дале́й за цэль