Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

overview [ˈəʊvəvju:] n. бе́глы агля́д, агу́льныя зве́сткі

overweight [ˌəʊvəˈweɪt] adj. які́ важыць больш за но́рму, гру́зны (пра чалавека)

overwhelm [ˌəʊvəˈwelm] v.

1. апано́ўваць (пра пачуцці, эмоцыі);

He was overwhelmed by grief. Ён быў ахоплены горам.

2. адо́льваць, перамага́ць, асі́льваць; разбіва́ць (ворага)

3. заліва́ць, затапля́ць; зава́льваць (таксама перан.);

overwhelm with requests закі́дваць про́сьбамі

overwhelming [ˌəʊvəˈwelmɪŋ] adj.

1. незлічо́ны; вялі́кі, веліза́рны;

overwhelming wealth незлічо́нае бага́цце;

overwhelming disaster веліза́рнае няшча́сце

2. перава́жны;

an overwhelming majority перава́жная бо́льшасць

overwork [ˌəʊvəˈwɜ:k] v. зана́дта мно́га працава́ць, ператамля́цца; ператамля́ць каго́-н.;

overwork oneself ператамля́цца;

overwork a horse загна́ць/зае́здзіць каня́

overwrought [ˌəʊvəˈrɔ:t] adj. ве́льмі ўсхвалява́ны/узру́шаны; які́ нервуецца; у нерво́вым ста́не

owe [əʊ] v.

1. быць вінава́тым, завінава́ціцца;

How much do I owe you? Колькі я вам вінаваты?

2. быць абавя́заным;

He owes everything to his mother. Ён усім абавязаны маці.

owing [ˈəʊɪŋ] adj. які́ застаўся неапла́чаным;

There is still ₤5 owing. Неабходна заплаціць яшчэ пяць фунтаў.

owing to [ˈəʊɪŋtə] prep. таму́ што, з-за, праз, з прычы́ны;

owing to illness з-за хваро́бы;

I couldn’t come owing to another engagement. Я не мог прыйсці, таму што быў заняты.

owl [aʊl] n. сава́