Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

skit [skɪt] n. (on) жарт, паро́дыя (на што-н.), саты́ра;

a skit on the play паро́дыя на п’е́су

skittish [ˈskɪtɪʃ] adj.

1. нараві́сты, упа́рты;

a skittish horse нараві́сты конь

2. жывы́, жва́вы; каке́тлівы; гарэ́злівы, гуллі́вы;

get skittish раскаке́тнічыцца

skittle [ˈskɪtl] n. pl. skittles ке́глі;

play (at) skittles ігра́ць у ке́глі;

skittles! лухта́!;

all beer and skittles усё заба́вы і паце́хі

skittle alley [ˈskɪtlˌæli] n. sport кегельба́н

skive [skaɪv] v. BrE, infml халту́рыць, сачкава́ць; ухіля́цца (ад абавязкаў);

He skived the last lecture. Ён уцёк з апошняй лекцыі.

ski jump [ˈski:dʒʌmp] n. скачо́к на лы́жах (з трампліна);

a ski-jump hill гара́ разго́ну (на трампліне)

ski jumping [ˈski:dʒʌmpɪŋ] n. скачкі́ на лы́жах;

a ski-jumping board лы́жны трамплі́н

ski lift [ˈski:ˌlɪft] n. пад’ёмнік для гарналы́жнікаў