Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

oppress [əˈpres] v.

1. прыгнята́ць, уціска́ць;

oppress the weak прыгнята́ць сла́бых

2. гнясці́, прыгнята́ць;

be oppressed by/with smth. быць прыгне́чаным чым-н.

oppression [əˈpreʃn] n.

1. уці́ск; прыгнёт, прыгне́чанне;

victims of oppression ахвя́ры прыгнёту

2. прыгне́чанасць

oppressive [əˈpresɪv] adj.

1. жо́рсткі, несправядлі́вы, ця́жкі;

oppressive taxes ця́жкія пада́ткі

2. паку́тлівы, нясце́рпны, прыгнята́льны;

oppressive heat нясце́рпная/пяке́льная спёка

opt [ɒpt] v. выбіра́ць, аддава́ць перава́гу;

You may opt for one opinion or another. Вы можаце аддаць перавагу аднаму меркаванню ці другому.

opt in [ˌɒptˈɪn] phr. v. далуча́цца (да чаго-н.); выка́звацца на кары́сць (чаго-н.)

opt out [ˌɒptˈaʊt] phr. v. не прыма́ць удзе́л, ухіля́цца (ад удзелу ў чым-н.); уніка́ць (чаго-н.)

optic [ˈɒptɪk] adj. во́чны, зро́кавы;

the optic nerve зро́кавы нерв

optical [ˈɒptɪkl] adj. апты́чны, зро́кавы;

an optical illusion апты́чны падма́н, ілю́зія зро́ку;

an optical microscope апты́чны мікраско́п

optician [ɒpˈtɪʃn] n. о́птык;

the optician’s о́птыка (крама)

optics [ˈɒptɪks] n. о́птыка (раздзел фізікі)

optimism [ˈɒptɪmɪzəm] n. аптымі́зм;

be full of optimism for the future быць по́ўным аптымі́зму нако́нт бу́дучыні; з аптымі́змам глядзе́ць у бу́дучыню

optimist [ˈɒptɪmɪst] n. аптымі́ст; аптымі́стка;

an incurable optimist невыле́чны аптымі́ст