Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

east3 [i:st] adv. на ўсход; на ўсхо́дзе

eastbound [ˈi:stbaʊnd] adj. які́ накіроўваецца або́ вядзе́ на ўсход;

eastbound traffic рух тра́нспарту на ўсход

Easter [ˈi:stə] n. Вялі́кдзень;

at Easter на Вялі́кдзень;

an Easter egg веліко́днае я́йка

eastern [ˈi:stən] adj. усхо́дні;

Eastern Europe Усхо́дняя Еўро́па

easterner [ˈi:stənə] n. чалаве́к, які́ паходзіць з усхо́дняй ча́сткі краі́ны (асабліва ў ЗША)

eastward(s) [ˈi:stwəd(z)] adv. на ўсход

East End [ˌi:stˈend] n. the East End Іст-Энд (прамысловы і партовы раён у Лондане)

easy1 [ˈi:zi] adj.

1. лёгкі, няця́жкі

2. натура́льны, про́сты

3. спако́йны; бестурбо́тны

4. прые́мны; дружалю́бны

5. паво́льны

as easy as anything/as ABC infml ве́льмі лёгкі; лёгка; про́ста;

easy money лёгкі заро́бак;

have an easy time BrE жыць без турбо́т

easy2 [ˈi:zi] adv. (як загад) асцяро́жна!;

Go easy with that chair – one of its legs is loose. Асцярожна з гэтым крэслам – адна ножка хістаецца.

be easier said than done лягчэ́й сказа́ць, чым зрабі́ць;

take it easy infml не хвалява́цца, не злаваць;

Take it easy! Don’t panic. Не хвалюйся! Не панікуй!;

take things easy працава́ць не ве́льмі руплі́ва, паці́ху; не напру́жвацца

easy-going [ˌi:ziˈgəʊɪŋ] adj. бесклапо́тны, бестурбо́тны; памярко́ўны