Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

overdue [ˌəʊvəˈdju:] adj.

1. які́ затрымліваецца; запо́знены, по́зні;

an overdue baby перано́шанае дзіця́;

The train is 20 minutes overdue. Цягнік спазняецца на 20 хвілін;

Economic reforms in this country were long overdue. У гэтай краіне ўжо даўно трэба было правесці эканамічныя рэформы.

2. пратэрмінава́ны

overestimate [ˌəʊvərˈestɪmeɪt] v. пераацэ́ньваць, перабо́льшваць;

overestimate one’s abilities перабо́льшваць свае́ здо́льнасці;

The importance of these papers cannot be overestimated. Важнасць гэтых дакументаў нельга пераацаніць.

overflow1 [ˈəʊvəfləʊ] n.

1. перапаўне́нне, пераліва́нне це́раз край;

There is an overflow from the cistern. Цыстэрна ўжо перапоўнілася;

an overflow of emotions паўната́ пачу́ццяў

2. разлі́ў, паво́дка

3. празме́рнасць

overflow2 [ˌəʊvəˈfləʊ] v. перапаўня́ць; пераліва́цца це́раз край; разліва́цца, затапля́ць;

The barrel is overflowing. З бочкі ўжо цераз край льецца;

The river overflows its banks. Рака выходзіць з берагоў;

His heart overflowed with kindness. Яго сэрца перапаўняла дабрыня.

overgrown [ˌəʊvəˈgrəʊn] adj.

1. які́ разросся; які́ расце без до́гляду; паро́слы, заро́слы;

overgrown with nettles заро́слы крапіво́й

2. пераро́слы;

an overgrown schoolboy пераро́слы шко́льнік

overhang [ˌəʊvəˈhæŋ] v. (overhung) вытырка́цца, выступа́ць; зве́швацца; навіса́ць

overhaul1 [ˈəʊvəhɔ:l] n. ува́жлівы/пі́льны агля́д; рамо́нт;

The engine needs a complete overhaul. Матор неабходна цалкам перабраць.

overhaul2 [ˌəʊvəˈhɔ:l] v.

1. ува́жліва агляда́ць/правяра́ць (з мэтай рамонту); рамантава́ць

2. даганя́ць, наганя́ць

overhead1 [ˈəʊvəhed] adj.

1. паве́траны, надзе́мны, падве́сны;

an overhead railway надзе́мная чыгу́нка

2. comm. накладны́;

overhead costs накладны́я выда́ткі

overhead2 [ˌəʊvəˈhed] adv. над галаво́й, угары́, у вышыні́, у не́бе