Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

outdated [ˌaʊtˈdeɪtɪd] adj. устарэ́лы, састарэ́лы;

outdated methods устарэ́лыя ме́тады

outdoor [ˈaʊtdɔ:] adj. во́нкавы, знадво́рны; які́ знаходзіцца па-за до́мам, на во́льным паве́тры;

outdoor clothing ве́рхняе адзе́нне; во́пратка;

outdoor games гу́льні на во́льным паве́тры

outdoors [ˌaʊtˈdɔ:z] adv. на во́льным паве́тры, на дварэ́;

It’s warm outdoors. На дварэ цёпла.

outer [ˈaʊtə] adj.

1. во́нкавы, зне́шні;

the outer layer of the skin зне́шні/паве́рхневы слой ску́ры, эпідэ́рміс

2. адда́лены (ад цэнтра);

the outer rooms кра́йнія пако́і;

the outer suburbs of the city далёкія прадме́сці го́рада

outermost [ˈaʊtəməʊst] adj. найбо́льш адда́лены ад цэ́нтра/сярэ́дзіны;

the outermost planet найбо́льш адда́леная/са́мая далёкая плане́та

outer space [ˌaʊtəˈspeɪs] n. ко́смас, касмі́чная прасто́ра (за межамі зямной атмасферы)

outfit [ˈaʊtfɪt] n.

1. адзе́нне, касцю́м (спецыяльнага прызначэння);

a skiing outfit лы́жны касцю́м;

a wedding outfit шлю́бны ўбор

2. infml кама́нда, кампа́нія, гру́па (людзей, якія працуюць разам)

3. абсталява́нне, апарату́ра, набо́р інструме́нтаў

outgoing [ˈaʊtgəʊɪŋ] adj.

1. тавары́скі, дружалю́бны; спага́длівы, чу́лы;

an outgoing personality ужы́ўчывы/тавары́скі чалаве́к, лёгкі чалаве́к/хара́ктар

2. які́ ідзе ў адста́ўку;

the outgoing president прэзідэ́нт, тэ́рмін яко́га на пасту́ зака́нчваецца

3. выхо́дны;

outgoing phone calls выхо́дныя тэлефо́нныя званкі́

outgrew [ˌaʊtˈgru:] pastoutgrow

outgrow [ˌaʊtˈgrəʊ] v.(outgrew, outgrown)

1. перараста́ць; выраста́ць (з адзежы)

2. пазбаўля́цца з узро́стам (шкоднай звычкі, захаплення)