Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

skin-tight [ˌskɪnˈtaɪt] adj. у аблі́пку, у абця́жку (пра вопратку)

skip1 [skɪp] n. скачо́к;

give a skip for joy падско́чыць ад ра́дасці;

hop, skip and jump sport трайны́ скачо́к;

skip jumping скачкі́ са скака́лкаю

skip2 [skɪp] v.

1. BrE скака́ць (звычайна са скакалкай);

skip from one subject to another пераско́кваць з адно́й тэ́мы на і́ншую

2. прапуска́ць (заняткі, пасяджэнне);

He skips as he reads. Ён чытае не ўсё запар.

skipper [ˈskɪpə] n.

1. шкі́пер, капіта́н гандлёвага су́дна

2. infml капіта́н спарты́ўнай кама́нды

skipping rope [ˈskɪpɪŋrəʊp] n. BrE скака́лка

skirmish1 [ˈskɜ:mɪʃ] n. суты́чка, схва́тка;

border skirmishes паме́жныя суты́чкі;

domestic skirmishes ха́тнія сва́ркі;

fall in a skirmish загі́нуць у схва́тцы;

a skirmish of wits барацьба́ ду́мак

skirmish2 [ˈskɜ:mɪʃ] v. змага́цца (малымі групамі); схапі́цца; распача́ць перастрэ́лку

skirt1 [skɜ:t] n.

1. спадні́ца;

2. pl. skirts край, ускра́іна, мяжа́;

on the skirts of the town на ўскра́іне го́рада

skirt2 [skɜ:t] v.

1. быць разме́шчаным або́ ісці́ ўздоўж мяжы́; акружа́ць (таксама перан.)

2. прахо́дзіць, абыхо́дзіць бо́кам; быць на валасо́к (ад чаго-н.);

skirt round death быць на валасо́к ад сме́рці;

The road skirts the forest. Дарога ідзе вакол лесу;

The sun skirted the cloud with gold. Сонца пазалаціла край воблака.

3. skirt round a question ухіля́цца ад пыта́ння;

skirting board [ˈskɜ:tɪŋbɔ:d] n. BrE плі́нтус